Афиша Guru - билеты на мероприятия твоего города
0+
Каралавы рыф. Сферычнае кіно на роднай мове!
Дата показа: c 15.05.2025 по 21.05.2025
Длительность: 30 мин.
Возрастное ограничение: 0+

Фільм "Каралавы рыф. Экспедыцыя па выратаванні" адправіць вас у акіянічнае сафары і адкрые таямніцы самых яркіх у свеце каралавых рыфаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Фільм пакажа тую частку нашай планеты, якую многія ніколі не бачылі. Вы даведаецеся як каралы растуць, сілкуюцца, размножваюцца і забяспечваюць ежай больш за 25% марскіх насельнікаў, у той час як ім самім пагражаюць змяненне клімату, скарачэнне папуляцыі і празмерны адлоў рыбы. Пры пагружэнні ў акіян можна вывучыць прыроду каралаў і пазнаць, як рыфы падтрымліваюць адны з самых складаных харчовых ланцугоў на планеце, пры гэтым самі выжываюць на мяжы сваіх магчымасцяў. У захапляльнай карціне дэманструецца хараство каралавых рыфаў, іх прыгажосць і разнастайнасць.

 

Фільм прызначаны для аўдыторыі любога ўзросту.

 

Даты показа