Еўропа ў палёце да зор
Даведайцеся пра тое, як еўрапейскія астраномы з дапамогаю наймацнейшых тэлескопаў раскрываюць новыя таямніцы зораў і нашага Сусвету…

Фільм распавядае пра даследванні космаса ў Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі і эвалюцыі астранамічных ведаў у кірунку больш глыбокага разумення Сусвету і вывучэння яго схаваных таямніцаў.
Вы станеце сведкамі праектавання, пабудовы і эксплуатацыі самых моцных наземных тэлескопаў, даведаецеся пра дасягненні еўрапейскіх вучоных у вывучэнні космаса і пра тое, якія астранамічныя адкрыцці чакаюць нас у бліжэйшы час.
Аўдыторыя: школьнікі і дарослыя
Працягласць: 32 хвіліны
Кошт квітка:
Дарослы-15 рублёў
Дзіцячы-12 рублёў
*Дзіцячы квіток – для гледачоў да 12 гадоў (у суправаджэнні асобаў, што дасягнулі 16 гадоў).
**Дзеці да 3 год уключна -бясплатна (у суправаджэнні асобаў, што дасягнулі 16 гадоў)
