Каралавы рыф
Зазірніце ў падводны свет і наведайце самыя яскравыя ў свеце каралавыя рыфы!

Фільм “Каралавы рыф” адправіць вас у акіянічнае сафары і адкрые таямніцы самых яркіх у свеце каралавых рыфаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Фільм пакажа тую частку нашай планеты, якую многія ніколі не бачылі. Вы даведаецеся як каралы растуць, сілкуюцца, размножваюцца і забяспечваюць ежай больш за 25% марскіх насельнікаў, у той час як ім самім пагражаюць змяненне клімату, скарачэнне папуляцыі і празмерны адлоў рыбы. Пры пагружэнні ў акіян можна вывучыць прыроду каралаў і пазнаць, як рыфы падтрымліваюць адны з самых складаных харчовых ланцужкоў на планеце, пры гэтым самі выжываюць на мяжы сваіх магчымасцяў. У захапляльнай карціне дэманструецца хараство каралавых рыфаў, іх прыгажосць і разнастайнасць. Фільм прызначаны для аўдыторыі любога ўзросту.
Пераклад на беларускую мову і агучка падрыхтаваныя камандай Anibel.net
Працягласць: 26 минут
Узроставая аўдыторыя: дарослыя і школьнікі
Кошт квітка:
Дзіццячы-16 рублёў
*Дзіцячы білет – для гледачоў да 12 гадоў (у суправаджэнні асоб, якія дасягнулі 16 гадоў).
**Дзецям да 3 гадоў уключна (у суправаджэнні асоб, якія дасягнулі 16 гадоў) – бясплатна.